Перайсці да зместу

Чарнаморскі нацыянальны ўніверсітэт імя Пятра Магілы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарнаморскі нацыянальны ўніверсітэт імя Пятра Магілы
Чорноморський національний університет імені Петра Могили
Арыгінальная назва Чорноморський національний університет імені Петра Могили
Міжнародная назва Petro Mohyla Black Sea State University
Заснаваны 1996
Тып класічны ўніверсітэт
Рэктар Leonid Klymenko[d]
Студэнты 4 500
Дактары 65
Прафесары 65
Краіна
Размяшчэнне Мікалаеў
Юрыдычны адрас вул. 68 Дэсантнікаў 10, 54003 Мікалаеў, Украіна
Сайт chmnu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарнаморскі нацыянальны ўніверсітэт імя Пятра Магілыукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Мікалаеве.

Універсітэт - адна з самых маладых вышэйшых навучальных устаноў ва Украіне. Ён размешчаны на месцы, дзе ў 1862 годзе была ўтворана Мікалаеўская партовая рамесная школа. З тых часоў тут існавалі навучальныя ўстановы рознага тыпу. Ідэя стварэння Мікалаеўскага філіяла Кіева-Магілянскай акадэміі з'явілася летам 1995 года сярод выкладчыкаў Украінскага дзяржаўнага марскога тэхнічнага універсітэта, якія адчувалі, што толькі тэхнічнай адукацыі для рэгіёну ўжо мала, нягледзячы на тое, што тут дзейнічалі педагагічны інстытут і філіял Кіеўскага інстытута культуры. 3 ліпеня 1996 Кабінет Міністраў Украіны прыняў пастанову аб стварэнні Мікалаеўскага калегіума Кіева-Магілянскай акадэміі. 13 сакавіка 2002 года было выдадзена распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны аб стварэнні Мікалаеўскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта імя Пятра Магілы. 10 снежня 2008 года у адпаведнасці з распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны Мікалаеўскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт імя Пятра Магілы рэарганізаваны ў класічны Чарнаморскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пятра Магілы. 4 чэрвеня 2016 года ўказам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ўніверсітэт атрымлівае статус нацыянальнага.

  • інстытут дзяржаўнага кіравання
  • інстытут філалогіі
  • медыцынскі інстытут
  • факультэт эканамічных навук
  • факультэт камп'ютарных навук
  • факультэт палітычных навук
  • факультэт фізічнага выхавання і спорту
  • юрыдычны факультэт
  • інстытут паслядыпломнай адукацыі